Знайсці
26.04.2024 / 11:212РусŁacБел

14 гульцоў «Сочы» атруціліся ў Грозным перад матчам з «Ахматам». Іх усё роўна прымусілі гуляць

 «Ахмат», што цярпеў бедства ў турнірнай табліцы, учора выйграў.

Момант матча. Фота з сайта championat.com

Перад матчам прэм'ер-лігі галоўны трэнер «Сочы» Раберта Марэна паведаміў, што ўсяго атруціліся 19 чалавек: 14 гульцоў і 5 чалавек з персаналу каманды, піша Sota.

Марэна прыйшлося выпусціць на поле тых гульцоў, хто адчуваў сябе адносна лепш за іншых: частка футбалістаў проста не магла ўстаць, усе пакутавалі абязводжваннем.

Прычына атручэння засталася невядомай, Расійскі футбольны саюз дамовіўся перанесці матч, генеральны сакратар арганізацыі Максім Мітрафанаў заявіў, што гэта было зроблена з-за «адсутнасці афіцыйных дакументаў» ад «Сочы».

У выніку «Ахмат» — адно з дзецішчаў Рамзана Кадырава — перамог з лікам 1:0 і пакінуў зону вылету.

Да канца чэмпіянату Расіі па футболе засталося пяць тураў. Каманды, што зоймуць 15-е і 16-е месцы, напрамую вылятаюць з расійскай прэм'ер-лігі. Клубы, што фінішуюць 13-й і 14-й, будуць гуляць стыкавыя матчы з 3-1 і 4-й камандамі першай лігі. «Урал» трэніруе беларус Віктар Ганчарэнка. Табліца: soccerstand.com

Чытайце таксама:

Яшчэ ў адным топ-чэмпіянаце памерла інтрыга

Беларускім тэлеканалам дазволілі паказваць пірацкія трансляцыі Еўра-2024

«Баер» з Леверкузэна ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Германіі па футболе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
26.04.2024
папілі чаёк ахмат?
0
Як заўсёды/адказаць/
30.04.2024
Русня - халопы чачэн. Тутэйшыя - халопы расейцаў. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031