Знайсці
24.06.2019 / 08:52РусŁacБел

У малай зале Купалаўскага тэатра адкрыецца арт-прастора

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра, вядуцца праектныя работы па аднаўленні і запуску малай залы Купалаўскага тэатра, якая знаходзіцца побач з галоўным будынкам. Пакуль што яна знаходзіцца ў занядбаным стане. 

«Плануецца, што там будзе трохі больш за 60 пасадачных месцаў. Перазапуск малай залы задумваецца як стварэнне мульты-арт пляцоўкі, дзе будуць і пастаноўкі, і кіно, і канцэрты, і арт-галерэя, і пляцоўка для крэатыву. Ёсць куды расці», — паведаміў суразмоўца. 

Кіраўніцтва тэатра шукае аўтараў, якім цікава будзе ўдзельніцаць у рабоце малай залы і напаўняць яе сваімі ідэямі. 

Адкрыццё плануецца на 2020 год, да 100-годдзя Купалаўскага. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера