Знайсці
06.06.2019 / 13:206РусŁacБел

Суша: Мінгарвыканкам заклікае мінчукоў дапамагчы ў паліванні дрэваў, кустоў і кветак

У сувязі з сушай сталічныя ўлады заклікалі мінчукоў падбаць аб захаванасці кветнікаў і зялёных насаджэнняў, якiя не знаходзяцца ў зоне ўвагі камунальных службаў, і далучыцца да палівання кветак, дрэў і кустоў.

Камунальныя службы горада зараз працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, забяспечваючы раслінам паліў у гарачыя дні. Але ў горадзе ёсць пасадкі суб'ектаў гаспадарання, жыхароў.

«Мы ўдзячныя мінчукам, кіраўнікам і працоўным калектывам прадпрыемстваў і арганізацый за тое, што яны сумленна паставіліся да азелянення і кветкавага афармленн сталіцы. Але каб захаваць гэтую прыгажосць у такое ​​гарачае надвор'е, як зараз, расліны трэба ўзмоцнена паліваць. Таму просім гараджан звярнуць увагу на зялёныя насаджэнні і кветкі ў дварах, а суб'ектаў гаспадарання — на іх тэрыторыях, і паўдзельнічаць у паліве», — заклікаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031