Знайсці
23.05.2019 / 00:127РусŁacБел

Гадзіннік Vacheron Constantin за $230 тысяч канфіскавалі ў беларускі ў маскоўскім аэрапорце

Супрацоўнікі мытні ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» затрымалі 32-гадовую пасажырку рэйса Дубай — Масква, якая спрабавала правезці незадэклараваны швейцарскі гадзіннік коштам 15 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за $230 тысяч), гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дамадзедаўскай мытні.

Грамадзянка Беларусі прайшла праз «зялёны» калідор. Дарагі аксесуар у яе знайшлі падчас дагляду ручной паклажы. Жанчына заявіла, што гадзіннік купіла за мяжой са скідкай і збіраецца аддаць яго мужу. Пры гэтым дакладная цана ёй невядомая, а дакументы, якія пацвярджаюць кошт, яна не паказала.

Мытная экспертыза высветліла, што гадзіннік Vacheron Constantin Les Cabinotiers Minute Repeater Tourbillon Perpetual Calendar зроблены з золата 750 пробы і выпускаецца абмежаванай серыяй у адзінкавым экзэмпляры пад заказ.

Мытны кошт тавару склаў больш за 15,26 мільёна расійскіх рублёў (больш за $230 тысяч), а сума нявыплачаных мытных плацяжоў — больш за 4,36 мільёна рублёў (больш за $67 тысяч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера