Знайсці
13.05.2019 / 18:269РусŁacБел

Беларусь і ЕС «больш-менш» завяршылі перамовы па пагадненні аб рэадмісіі

Еўракамісар Ёханэс Хан у рамках мерапрыемстваў да 10-годдзя Усходняга партнёрства пракаментаваў журналістам, ці хутка будзе падпісана пагадненне з Беларуссю аб рэадмісіі.

«Нарэшце мы больш-менш скончылі нашы перамовы па пагадненні аб рэадмісіі, і нам неабходна ўстанавіць дату і месца, дзе мы падпішам гэта пагадненне», — заявіў ён.

Еўракамісар таксама адказаў, што рознагалоссі Беларусі з Літвой наконт Астравецкай АЭС марудзяць падпісанне Прыярытэтаў партнёрства.

— Я абмяркоўваў гэта пытанне з Літвой, Астравецкая атамная станцыя гэта праблема для іх, і я разумею, што яны заклапочаны бяспекай сваёй краіны, — патлумачыў Ёханэс Хан. І дадаў, што яны шукаюць рашэнне, якое ўлічыць інтарэсы абодвух бакоў. — Мы разумеем, што Прыярытэты партнёрства — тое, што цікавіць усіх, і я спадзяюся, пагадненне будзе знойдзена.

Наталля Лубнеўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера