У Пецярбургу да беларускай прастытуткі прыйшоў ілжэпаліцыянт. А яна зымітавала прыступ эпілепсіі
У расійскім Санкт-Пецярбургу расследуецца крымінальная справа: ілжэпаліцыянт напаў на беларускую прастытутку.
Дзіўная гісторыя адбылася 3 мая.
20-гадовай прастытутцы, якая аказвае інтымныя паслугі дома, пазваніў патэнцыйны кліент. Яны дамовіліся аб сустрэчы.
Апынуўшыся ў кватэры, мужчына прадставіўся супрацоўнікам паліцыі і прад'явіў нейкае пасведчанне. Дзяўчына спалохалася, звалілася на падлогу і стала імітаваць прыступ эпілепсіі.
Ілжэпаліцэйскі, мякка кажучы, здзівіўся. Калі ён адцягнуў увагу, прастытутка паспрабавала нейтралізаваць яго шарыкавай ручкай — ударыла ў шыю і ў лоб.
Тады кліент забраў у яе тэлефон і каля $500, але з рукі недарэкі ўпаў гадзіннік. Да таго ж зламыснік трапіў на камеры відэаназірання.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле «рабаванне», вядзецца вышук злачынца.