Знайсці
01.05.2019 / 09:594РусŁacБел

У Горках 4 мая будзе днём дармовай працы — так вырашылі чыноўнікі

У Горках 4 мая вырашылі зрабіць днём дармовай працы — так вырашыў райвыканкам, паведамляе «Горацкі веснік».

Прадпрыемствам, арганізацыям, сельскім выканаўчым камітэтам рэкамендавана правесці ў гэты дзень суботнік на працоўных месцах або заняцца добраўпарадкаваннем Горак, сельскіх населеных пунктаў.

Такое рашэнне Горацкі райвыканкам прыняў для актывізацыі работы па навядзенні парадку на зямлі, для добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў Горацкага раёна, падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера