Знайсці
03.04.2019 / 11:0536РусŁacБел

Вынесены суровы прысуд начальніку вайскова-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны

Начальнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны Аляксей Яськоў прызнаны вінаватым у атрыманні хабараў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Прысуд — дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, пазбаўленне звання палкоўніка медслужбы, штраф 12 750 рублёў і канфіскацыя маёмасці, піша Tut.by.

Аляксея Яськова затрымалі ў чэрвені 2018 года. Па версіі следства, за паспяховую ўгоду па пастаўцы эндаскапічнага абсталявання ён атрымліваў ад кампаній 7% ад агульнай сумы, за ультрагукавое — 5%. Грошы перадаў дырэктар фірмы «Геол-М» Семянюк, у дачыненні да якога таксама распачата крымінальная справа — за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Агульная сума хабараў, як адзначана ў матэрыялах справы, 18 тысяч даляраў.

Падчас следства Яськоў прызнаваў, што атрымліваў хабар. На судзе заявіў, што невінаваты. Адзін са сведкаў, загадчык эндаскапічным аддзяленнем 432-га клінічнага цэнтра (вайсковы шпіталь) Ігар Равуцкі, распавядаў, што ніякіх указанняў па закупцы абсталявання ад Яськова не атрымліваў, заданне рыхтавалася не пад канкрэтную фірму, цэнтр хацеў закупляць японскае сучаснае абсталяванне Olympus, Pentax, Fujinon.

Суд палічыў, што віна Яськова даказаная ў поўным аб'ёме і, як і запытваў дзяржабвінаваўца, прысудзіў яго да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго, суд вынес прыватнае вызначэнне на адрас Мінабароны, паказаўшы на неабходнасць павысіць кантроль пры правядзенні дзяржзакупак.

Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031