Знайсці
03.04.2019 / 09:071РусŁacБел

У НАТА раскрылі дэталі «пакета мер» у Чорным моры

Пакет мер накіраваны на стрымліванне пагроз, якія, на думку альянсу, зыходзяць ад Расіі ў Чарнаморскім рэгіёне. Чакаецца, што кіраўнікі МЗС краін НАТА ўхваляць яго на саміце ў Вашынгтоне, піша РБК.

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Кей Бейлі Хатчысан раскрыла некаторыя дэталі так званага чарнаморскага пакета мер (Black Sea package), які рыхтуецца для прыняцця на саміце міністрамі замежных спраў краін — членаў НАТА. Заява Хатчысан прагучала на брыфінгу ў Вашынгтоне.

Па словах Хатчысан, Расія працягвае дэстабілізаваць сітуацыю ў чарнаморскім рэгіёне. Яна назвала «абсалютна непрымальным» затрыманне ў Керчанскім праліве трох украінскіх ваенных караблёў і ўтрымліванне пад арыштам маракоў з гэтых судоў. Пастаянны прадстаўнік удакладніла, што падобныя «агрэсіўныя паводзіны» Расіі будзе абмяркоўвацца на саміце.

Яна пацвердзіла, што амерыканскія ўлады сумесна з НАТА распрацавалі «пакет мер» для стрымлівання Расіі ў Чорным моры. Па словах Хатчысан, пакет мер будзе ўключаць назіранне з паветра, а таксама адпраўку большай колькасці караблёў краін НАТА ў Чорнае мора.

«Гаворка ідзе пра пакет, які ўмацоўвае разведку, паветраную разведку, а таксама павялічваецца колькасць караблёў НАТА, якія адпраўляюцца ў Чорнае мора для гарантыі бяспечнага праходу ўкраінскіх судоў праз Керчанскі праліў у Азоўскае мора», — адзначыла яна.

Па словах Хатчысан, НАТА неабходна зрабіць так, каб акваторыя Чорнага мора была бяспечная для краін гэтага рэгіёну ад «дакучлівасці Расіі». Расія размясціла ўзбраення ў Крыме, паказала яна, падкрэсліўшы, што Вашынгтон лічыць яго часткай Украіны. «І вельмі важна, каб Румынія, Балгарыя і Украіна, гэтак жа як і Грузія, знаходзіліся пад абаронай ў чарнаморскай прасторы», — дадала пастаянны прадстаўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031