Знайсці
07.05.2024 / 09:111РусŁacБел

Экс-футбаліст зборнай Беларусі Антон Сарока выйшаў з медыкаментознай комы

32-гадовы экс-гулец «Астраўца», які трапіў у рэанімацыю з дыягназам панкрэатыт, знаходзіцца ў прытомнасці, паведамляе тэлеграм-канал «ЧестнОК»

Як стала вядома, Сарока са сваёй згоды быў уведзены ў штучную кому для палягчэння аднаўлення арганізма, але цяпер ужо выведзены з гэтага стану.

Раней форвард выступаў за БАТЭ, мінскае «Дынама», «Гарадзею», «Лакерэн» (Бельгія, Д1), «Акжайык» (Казахстан, Д1) і шэраг іншых клубаў. За зборную Беларусі ён правёў 15 матчаў, забіў 7 мячоў.

Апошнім клубам Сарокі быў «Астравец» з Д2, які ён пакінуў пасля заканчэння мінулага сезону.

Чытайце таксама:

32-гадовы экс-футбаліст зборнай Беларусі ляжыць у коме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Добры хлопец/адказаць/
08.05.2024
Хай хутчэй папраўляецца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031