Знайсці
07.05.2024 / 01:232РусŁacБел

Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных

А яшчэ абяцаюць інтэграваць у праграму ідэалогію.

Фото: AP Photo Sergei Grits

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама падрыхтаваў рэкамендацыі па правядзенні выпускных вечароў. Сталічныя чыноўнікі аператыўна адрэагавалі на незадаволенасць Аляксандра Лукашэнкі лімузінамі на школьных балях.

Старшыня камітэта Андрэй Стрыгельскі распавёў, што «неабгрунтаваныя празмернасці, якія мяжуюць з раскошай, недарэчныя». Паводле яго слоў, лімузінаў пры арганізацыі выпускных у Мінску ніхто не плануе.

«Сёння ўстановы адукацыі актыўна рыхтуюцца да ўрачыстасці, і ніякіх лімузінаў ніхто не плануе. Безумоўна, бацькі праяўляюць пэўную ініцыятыву. Наша задача — не дапусціць неабгрунтаваных збораў грашовых сродкаў на правядзенне выпускных вечароў.

Гэтыя рэчы кантралююцца кіраўніцтвам школ, праводзіцца адпаведная праца з бацькоўскім, апякунскім камітэтамі. Выпускны вечар не павінен рабіцца мерапрыемствам, затратным для сямейнага бюджэту», — цытуюць Стрыгельскага «Мінск-Навіны».

Чыноўнік адзначыў, што прыцягваць артыстаў і дыджэяў на выпускныя таксама не трэба, таму што яны «не ведаюць традыцый школы, ні дзяцей, ні педагогаў, таму не змогуць стварыць душэўную атмасферу». Пры гэтым Стрыгельскі сцвярджае, што «ніякіх забаронаў няма, але ёсць рэкамендацыі».

Урачыстую частку выпускных, адзначае чыноўнік, неабходна паставіць на ідэалагічную аснову. Сваё адлюстраванне атрымаюць тэмы 80-годдзя вызвалення Беларусі і Года якасці.

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Касцюковіцкі раён, запатрабаваў «узяць пад строгі кантроль» правядзенне выпускных у краіне. Ён абурыўся тым, што некаторыя прыязджаюць на выпускныя на лімузінах, што, на яго думку, адлюстроўвае маёмаснае расслаенне.

Чытайце таксама:

Школьнікаў прымусілі на дыктоўцы да Дня перамогі пісаць цытаты Лукашэнкі

Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах

Лімузін за $1 500 000 і тры мяхі бульбы: якія падарункі дораць Лукашэнку, а якія — ён сам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
Ёсік/адказаць/
07.05.2024
Ці дажыву я, ці давядзецца ў руках патрымаць метадычку, распрацаваную дырэктарам саўгаса, як сэксам займацца з жанчынамі. Што б гэтыя зломкі ды недарэкі, якія жывуць у Беларусі, без ягоных парад рабілі б? Ні дровы секчы, ні кароўку ад га.на адмыць, ні насеньне ў зямлю пакласьці не можам. Як мы наогул шчэ не зьніклі?
0
Ёсік/адказаць/
07.05.2024
Пішыце сцэнар - чутна нямецкая мова, а ў сутарэньні дома дырэктарка школы ўручае атэстаты вучням, якія апранутыя хто ў ва што. Яе словы: пратрымайцеся трошачку, хутка, дзесьці ў 1994 годзе, з'явіцца ў Беларусі збавіцель, мукі дасьць, адзеньне, абутак таксама, заводы запусьціць, мафію перасаджае. І фонам песьня "Сашка заўсёды малады, бо ён круты". Сьпявае гэты шэдэўр Саладуха, а яму падвываюць сёстры грузьдзевы, расказваючы, як цудоўна будзе жыць сёняшнім выпускнікам у складзе Расеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031