Знайсці
01.04.2019 / 10:275РусŁacБел

Някляеў апублікаваў верш у падтрымку салігорскага школьніка Германа Лебедзя

Уладзімір Някляеў сваім вершам падтрымаў вучня салігорскай гімназіі №1 дзесяцікласніка Германа Лебедзя, які апублікаваў у сацсетках верш пра бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», але класная кіраўніца загадала яго выдаліць.

Народу можа засціць зрок
Без дай прычыны.
Ды бачыць Божа кожны крок
На звод Айчыны.

У вочы вам адплаты час
Зірне сурова.
Каб дзеці апраўдалі вас
Вярніце Мову!

Няма пачаткаў і канцоў,
Усё — працяг
Каб не ўскіпела ў жылах кроў —
Вярніце Сцяг!

Улады сверб, што вас скубе,
І славы сверб,
Пакіньце ўсё сваё сабе —
Вярніце Герб!

Дальбог, пра гэта не са зла
Малюся ў скрусе,
А каб зямля вас прыняла
На Беларусі

Гэтаму вершу 20 год, але зараз спадар Уладзімір апублікаваў яго ў сваім фб у падтрымку хлопца. «Мацуйся, Герман Лебедзь! Ты малайчына!» — напісаў ён.

«Будуць праблемы»: у Салігорску настаўніца змусіла школьніка выдаліць з сацсетак напісаны ім патрыятычны верш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031