Знайсці
28.03.2019 / 13:0226РусŁacБел

«Будуць праблемы»: у Салігорску настаўніца змусіла школьніка выдаліць з сацсетак напісаны ім патрыятычны верш

«Нашай Ніве» стала вядома пра дзіўную сітуацыю, якая здарылася ў салігорскай гімназіі №1. 

У гэтай гімназіі, у 10 «А» класе, вучыцца хлопец Герман Лебедзь. 

Ён алімпіяднік па гісторыі, вучыцца добра — сярэдні бал вышэйшы за 8, пакрысе паўзе да дзевяці. 

Адно з захапленняў школьніка — паэзія, ён і сам піша вершы. 

Герман.

На днях ён выклаў на сваю старонку УКантакце вось такі: 

Бел-чырвона-белы сцяг
Дзе белы — незалежнасць
Стаю пад сцягам перамог
І чую прыналежнасць
Да поспехаў, да барацьбы
За чыстую свабоду
Няма цяпер яе ў нас
Вяртайце сцяг народу
Мы самі можам выбіраць
Пакіньце нас у спакоі
Мой — бел-чырвона-белы сцяг
Мой герб — гэта Пагоня.

Імаверна, верш быў прымеркаваны да 25 Сакавіка. 

Што было далей, «Нашай Ніве» расказалі сябры сям'і і мама школьніка: 

«Сыну пачалі пагражаць «праблемамі ў будучыні» і змусілі выдаліць гэта з сацсетак, калі ён гэтых «праблем» не хоча. Ён выдаліў. Здаецца, хлопец не вельмі пераймаецца, але спаў сёння кепска», — сказала нам мама Германа. 

Паводле жанчыны, з ім правялі размову ў школе, а на наступны дзень у сям'ю чакаецца візіт са школы, бо ў іншых вершах хлопца ўгледзелі «суіцыдальныя ідэі». 

Сам Герман пра сітуацыю гаварыць не хоча і лічыць, што яго класная — не асноўны рухавік сітуацыі, а што яна атрымлівае загады «вышэй». 

У самой школе сітуацыю пакуль не каментуюць: «Цкавання школьніка няма, сітуацыя выглядае не так», — сказала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Валянціна Лянько. 

З класнай кіраўніцай хлопца, Наталляй Арлукевіч, звязацца магчымасці няма, бо сёння ў Салігорску алімпіяды. 

У профілі гэтай жанчыны на сайце школы паведамляецца, што яе педагагічны стаж 17 гадоў, яна выкладае рускую мову. 

Яе крэда гучыць так

«Голубь — это я. 
Я — в творческом полете.
Творческий полет не ограничен гимназией.
Он — моя жизнь!»

Міністэрства адукацыі мае пракаментаваць сітуацыю найбліжэйшым часам. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031