Знайсці
07.03.2019 / 14:362РусŁacБел

Гарадзенец спрабаваў купіць музычную ўстаноўку за сувенірныя даляры

21-гадовы хлопец, які называе сябе дыск-жакеем, вырашыў купіць новую апаратуру. Праз сацсеткі ён пазнаёміўся з 33-гадовым мінчуком, які прапанаваў яму DJ-кантролер «Піянер» коштам 2,6 тысячы рублёў, паведамляе БелТА

Сустрэцца мужчыны дамовіліся ўвечары 5 лютага на аўтавакзале ў пасёлку Ружаны. Прадавец паказаў тавар, пакупнік — грошы ў канверце. Там былі купюры па 100 даляраў. Грошы выклікалі падазрэнні ў прадаўца. Калі ён паднёс купюры да святла, то пабачыў там надпіс «банк прыколаў». Пакупнік кінуўся ўцякаць.

Неўзабаве асобу махляра высветлілі. Следчы камітэт пачаў на дыджэя крымінальную справу за махлярства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера