Знайсці
22.01.2019 / 13:15РусŁacБел

Гарадзенец вырашыў прывезці з Польшчы 60 упаковак кавы ў бензабаку і спінках крэслаў — аўто канфіскуюць ФОТЫ

Спробу незаконнага ўвозу кавы ў Беларусь спынілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў пункце пропуску «Брузгі», паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.

35-гадовы жыхар Гродна вяртаўся з Польшчы на ​​легкавым аўтамабілі Audi А6. Транспартны сродак праязджаў па «зялёным» калідоры. Гаспадар аўтамабіля растлумачыў, што перавозіць толькі прадукты харчавання агульнай вагой крыху больш за 11 кілаграмаў.

Пры дэталёвым аглядзе ў спінках крэслаў аўтамабіля, а таксама ў яго паліўным баку выявілі каля 60 пачкаў кавы розных найменняў. Таксама знойдзены і іншы схаваны ад старонніх вачэй тавар. Усяго — амаль 35 кілаграмаў.

Улічваючы колькасць тавару і яго характар, ён не можа быць аднесены да тавару для асабістага карыстання. Па выяўленым парушэнні мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку. Незаконны тавар і аўтамабіль, як сродак здзяйснення правапарушэння, канфіскаваныя да рашэння суда.

customs.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера