Знайсці
07.12.2018 / 22:07РусŁacБел

Гамяльчанка прадала аўтамабіль без складання дакументаў. Праз 16 гадоў ёй прыйшоў штраф

Гамяльчанка атрымала «ліст шчасця» за парушэнне правіл руху, учыненае на аўтамабілі, што належаў ёй 16 гадоў таму, паведамляе БелТА.

У 2002 годзе жанчына прадала сваё аўто, не аформіўшы дамову куплі-продажу. За 16 гадоў яна паспела забыцца пра гэта. Напамінам стаў так званы «ліст шчасця». У карэспандэнцыі былі месца і час, а таксама сума штрафу.

На аўто ездзіў іншы чалавек, а па дакументах транспартны сродак быў зарэгістраваны на яе імя. Каб разабрацца ў сітуацыі, жыхарка абласнога цэнтра звярнулася ў ДАІ і вырашыла пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031