Знайсці
06.11.2018 / 13:5624РусŁacБел

НАН: Не трэба быць такімі сціплымі — у Беларусі ёсць навукоўцы, вартыя Нобелеўскай прэміі

Беларускія навукоўцы цалкам вартыя самых прэстыжных узнагарод, доўгія гады яны знаходзіліся ў цені з-за сваёй сціпласці. Такое меркаванне выказаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску, перадае sb.by.

«У свеце шмат лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з беларускімі каранямі, па нашых ацэнак, каля трох дзесяткаў лаўрэатаў у розных сферах навукі», — сказаў Гусакоў. Гэта, у тым ліку, і наш знакаміты зямляк Жарэс Алфёраў.

«Чаму так здарылася? Бо да гэтага часу, мне здаецца, беларускія навукоўцы сціпла паводзіць», — заявіў Гусакоў. Быў нейкі комплекс непаўнавартасці. Але гэта няправільна, лічыць вучоны.

«Цяпер мы — прэзідыум Акадэміі навук — ставім такую амбіцыйную задачу… У шэрагу абласцей мы абсалютна не саступаем распрацоўкам амерыканскіх навукоўцаў, японскіх, заходнееўрапейскіх. Мы маем права прэтэндаваць (на Нобелеўскую прэмію — sb.by)», — падкрэсліў Гусакоў.

«Па сваім IQ патэнцыял беларускай нацыі адносіцца да найбольш высокіх у свеце», — адзначыў кіраўнік НАН.

Зараз мы пераадольваем былую сціпласць і нерашучасць. У найбліжэйшы час будзем удзельнічаць у конкурсе на Нобелеўскія прэміі, сказаў ён. Хоць конкурс у апошні час, паводле яго слоў, вельмі ўскладніўся: вельмі складаная сістэма адбору, трэба заручыцца падтрымкай цэлай групы развітых краін і вядучых навуковых цэнтраў.

«Гэта няпроста, але трэба ўдзельнічаць. Па сваіх распрацоўках мы маем поўнае права і гатовыя да ўдзелу», — рэзюмаваў кіраўнік НАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031