Знайсці
13.09.2018 / 10:2118РусŁacБел

Лукашэнка прапанаваў Мірзіёеву пабудаваць пасольства ва ўзбекскім стылі каля Палаца Незалежнасці

Аляксандр Лукашэнка сёння на перамовах з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у вузкім фармаце прапанаваў яму пабудаваць у Мінску пасольства ва ўзбекскім стылі каля Палаца Незалежнасці.

«Вы адкрылі ў нас пасольства. Гэта сведчанне таго, што вы не лічыце нас далёкімі людзьмі, якія жывуць за тысячы кіламетраў (хоць геаграфічна гэта так). Мы блізкія людзі. І мы падбяром самае добрае месца насупраць Палаца Незалежнасці, калі вы рызыкняце ва ўзбекскім стылі прыгожае пасольства, як вы будуеце тут палацы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Шаўкат Мірзіёеў адказаў, што гэтая прапанова абавязкова будзе разгледжана. «Гэта была мая даўняя мара — адкрыць пасольства ў Беларусі. Калі мы гаворым аб сяброўскіх адносінах, то мы павінны былі адкрыць пасольства і працаваць як трэба», — адзначыў ён.

«Я падтрымаю гэта з вялікім задавальненнем, — запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Калі будзе трэба, хай у вас будзе ў цэнтры Еўропы свой куток зямлі, адкуль вы можаце працаваць на ўвесь Еўрапейскі рэгіён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031