Знайсці
12.09.2018 / 11:31РусŁacБел

СМІ анансавалі сыход Модрыча з «Рэала»

Лука Модрыч плануе ў студзені перайсці з мадрыдскага «Рэала» ў міланскі «Інтэр», паведамляе Sport Mediaset. Паводле інфармацыі крыніцы, харвацкі паўабаронца хоча змяніць абстаноўку і атрымаць магчымасць згуляць у рамках чэмпіянату Італіі супраць Крышціяну Раналду, які летам сышоў з «Рэала» ў турынскі «Ювентус».

«Інтэр» пачаў работу над трансферам Модрыча адразу пасля ЧС-2018. Міланскі клуб прапанаваў капітану зборнай Харватыі чатырохгадовы кантракт з заробкам € 11,5 млн за сезон. Меркавалася, што па заканчэнні тэрміна дамовы футбаліст, якому на той момант споўніцца 37 гадоў, пяройдзе ў кітайскі клуб «Цзянсу Сунін» (абедзвюма камандамі валодае Suning Holdings Group) і адыграе ў ім на тых жа ўмовах яшчэ два гады. Фактычна «Інтэр» прапаноўваў Модрычу амаль € 70 млн за шэсць гадоў.

Модрыч выступае за «Рэал» з 2012 года. Раней ён гуляў за загрэбскае «Дынама» і лонданскі «Тотэнхэм». У складзе мадрыдскага клуба хаўбек выйграў чатыры Лігі чэмпіёнаў, тры Суперкубкі УЕФА, тры чэмпіянаты свету сярод клубаў, чэмпіянат Іспаніі, Кубак і два Суперкубкі краіны. У 261 матчы за «Рэал» ён забіў 13 галоў.

На чэмпіянаце свету Модрыч атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы гулец турніру.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930