Знайсці
05.09.2018 / 20:482РусŁacБел

Чатырох беларускіх спартоўцаў і трэнера дыскваліфікавалі з-за допінгу

Чатыры беларускія атлеты дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў, а трэнер - за іх прызначэнне. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА), паведамляе БелТА.

Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія вынесла рашэнне аб дыскваліфікацыі тэрмінам на чатыры гады ў дачыненні да трэнера Сяргея Вішнякова (цяжкая атлетыка), тэрмінам на два гады ў дачыненні да спартсменак Анастасіі Станкевіч (плаванне) і Аляксандры Міранковой (цяжкая атлетыка), тэрмінам на адзін год у дачыненні да спартоўца Арцёма Данільчыка (цяжкая атлетыка) і спартсменкі Аліны Шчапанавай (цяжкая атлетыка).

Як растлумачылі ў НАДА, Сяргей Вішняк дыскваліфікаваны за прызначэнне спартоўцам у спаборніцкі перыяд забароненай субстанцыі. У допінг-пробах цяжкаатлетаў Арцёма Данільчыка, Аліны Шчапанавай і Аляксандры Міранковой выяўленая забароненая ў спорце субстанцыя (дыметылпентыламін). У спартоўцаў ануляваныя вынікі, дасягнутыя імі ад 3 красавіка 2018 года.

У допінг-спробе Анастасіі Станкевіч знойдзены мельдоний. Па рашэнні камісіі ануляваныя вынікі, дасягнутыя спартсменкай ад 16 студзеня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера