Расійскі суддзя прыйшоў на запраўку з абсалютна голай жанчынай. А пасля патлумачыў, што яго падставілі ВІДЭА
Расійскі інтэрнэт абмяркоўвае дзіўнае відэа, на якім стаўрапальскі суддзя Юрый Макараў заходзіць на запраўку з абсалютна голай жанчынай. Яны выходзяць з белага ўсезадарожніка і ідуць у краму пры аўтазапраўцы. Затым дзяўчына купляе шампанскае, а мужчына здымае гэта на тэлефон.
Старшыня Кастрычніцкага раённага суда Стаўрапаля Юрый Макараў прызнаў, што на роліку сапраўды ёсць яго машына. Але даводзіць, што на відэа не ён: «У мяне няма такога жывата! Я не маю ніякага дачынення да мужчыны на роліку».
Пасля ён агучыў дзіўную версію помсты — нібыта ў пачатку 2000-ых ён асудзіў аднаго з паплечнікаў чачэнскага баевіка Шаміля Басаева, а той абяцаў адпомсціць роўна праз 16 гадоў.
Тым не менш Макараў ужо падаў у адстаўку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера