Знайсці
20.08.2018 / 14:2541РусŁacБел

Актрысу, што абвінаваціла Ванштэйна, саму абвінавацілі ў дамаганнях

Італьянскую актрысу Азію Арджэнта, што першай заявіла пра дамаганні галівудскага прадзюсара Харві Вайнштэйна, выкрылі ў непрыстойных паводзінах. Як піша The New York Times, у кастрычніку мінулага года яна заплаціла $ 380 тыс. акцёру Джымі Бенету, што абвінаваціў яе.

Бенет сцвярджаў, што ў 2013 годзе 37-гадовая Арджэнта накінулася на яго ў гатэлі ў Каліфорніі: яна частавала яго алкаголем і прыставала. Адзначаецца, што ў той момант акцёру было 17 гадоў, а ўзрост згоды ў дадзеным штаце — 18.

Першапачаткова Бенет патрабаваў ад жанчыны $ 3,5 млн за стрэс, з-за якога пад пагрозай аказаліся псіхічнае здароўе і кар'ера акцёра. У ходзе перамоў адвакатаў сума выплат была паменшаная.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера