Знайсці
14.08.2018 / 16:211РусŁacБел

«Еўрабачанне» ўсё ж адбудзецца ў Ізраілі. Грошы знайшлі ў апошні дзень

Пагроза зрыву ў Ізраілі міжнароднага музычнага конкурсу «Еўрабачанне» адмяняецца. Ізраільскае міністэрства фінансаў і карпарацыя грамадскага вяшчання краіны «Кан» дамовіліся аб выплаце 12 мільёнаў еўра ў выглядзе гарантыйнага ўзносу Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу (ЕВС), паведамляе The Jerusalem Post.

Усю гэтую суму перавядуць ужо сёння, 14 жніўня. Менавіта сёння ўвечары мінае адведзены ЕВС тэрмін для ўнясення неабходнага закладу.

Мінфін дазволіў тэлерадыёкарпарацыі «Кан» узяць крэдыт для аплаты дэпазіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера