Знайсці
07.08.2018 / 00:2719РусŁacБел

Жыхар Рэчыцы напісаў заяву на «моўнага інспектара» Случака… за абразу беларускай мовы

Супрацоўнік рэчыцкай міліцыі Аляксей Цімошчанка паведаміў Ігару Случаку, што адзін з мясцовых жыхароў угледзеў абразу беларускай мовы ў кліпе, дзе Случак выступае ў якасці акцёра. І напісаў адпаведную заяву ў міліцыю з просьбай прыцягнуць «моўнага інспектара» да адказнасці па артыкуле 9.22 (парушэнне заканадаўства аб мовах).

Гаворка пра даволі спецыфічнае відэа на песню «Бацька Ў», што з’явілася на ютуб-канале грамадскай дзяячкі Аліны Нагорнай некалькі месяцаў таму. Аліна — аўтарка слоў, яна ж і спявае ў роліку.

У кліпе распавядаецца пра тое, як юрыст Ігар Случак, вядомы абаронца беларускай мовы, разбіраецца з тымі, хто яе абражае. Случак выконвае ролю самога сябе, а вось яго апанентаў граюць Станіслаў Шашок і Грыша Ігаркоў — музыкі мінскага гурта «Час Лайна».

У другім куплеце песні «Бацька Ў» рыторыка насамрэч аналагічная той, за якую сам Ігар Случак раней прыцягваў іншых да адказнасці. Аднак пры канцы песні пакаранне, прадугледжанае артыкулам 9.22, чароўным чынам беларусізуе герояў.

Тэкст песні:

1) Случак ішоў па вуліцы дадому
І пабачыў гэтых хлапцоў.
«Якая вашая мова?» —
Запытаў Случак у хлапцоў.

Мова — расейская
Тата — Уладзімір Пуцін.
Мова — расейская
Тата — Уладзімір Пуцін.

2) Усе яны пісалі «Укантакце»,
Што беларуская мова гаўно,
Што беларуская мова памерла
Ужо даўным-даўно.

3) Даволі вясёлую штуку
Зрабіў Случак з тымі хлапцамі…
Прыцягнуў іх па 9-2-2 —
Яны штраф заплацілі рублямі.

Бо:
Мова ў нас беларуская
А бацька — Булак-Балаховіч.
Мова ў нас беларуская
А бацька — Булак-Балаховіч.

Цяпер міліцыя высвятляе, ці сапраўды ў кліпе была абражаная беларуская мова, ці, наадварот, яе такім чынам абараняюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031