Знайсці
18.07.2018 / 16:322РусŁacБел

Улады Латвіі створаць партал для праверкі фэйкавых навін

Плануецца ў найбліжэйшы час стварыць інтэрнэт-партал, дзе любы жыхар Латвіі зможа праверыць дакладнасць публічна распаўсюджаных навін, паведаміў сёння міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс.

Жыхарам не варта верыць усяму, што яны чытаюць у інтэрнэце, лепш шукаць інфармацыю ў афіцыйна зарэгістраваных СМІ або дзяржаўных структурах, падкрэсліў ён. Сапраўднасць многіх навін можна хутка праверыць, проста патэлефанаваўшы ў аператыўныя службы.

На пытанне, ці адсочваецца ў перадвыбарчы перыяд у краіне распаўсюджванне ўсіх ілжывых навін, Казлоўскіс адказаў: «Мы працуем у гэтым кірунку, створаны каардынуючы механізм. Я вельмі спадзяюся, што мы здолеем стварыць адзіны партал, дзе любы жыхар Латвіі зможа высветліць сапраўднасць інфармацыі».

Delfi

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера