Знайсці
14.06.2018 / 12:333РусŁacБел

У Мінску з'явіліся дзясяткі новых прыпынкаў — «Міхаіла Пташука», «Бізнэс-цэнтр». Зніклі «Камандна-інжынерны інстытут» і «Магазін Электроніка»

У Мінску 42 новыя прыпыначныя пункты грамадскага транспарту атрымалі назвы і яшчэ 15 перайменаваны. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае БелТА. 

Так, на новых вуліцах у мікрараёне Лошыца з'явіліся прыпыначныя пункты «Карзюкі», «Віктара Турава», «ДС «Лошыца-2»,» Міхаіла Пташука»; на вул. Слабадской у разваротным коле аўтобусаў — « Малінаўка-8 «; на тэрыторыі дыспетчарскай станцыі па вул. Сямашкі — «ДС «Сямашкі», па той жа вуліцы ў кірунку праезду Каралінскага — «Сямашкі». Аналагічна названыя сугучна з вуліцамі прыпынкі «Дамашэўская», «Ваўпшасава, 33», «Акадэміка Карскага», «Маршала Лосіка», «Будслаўская» і некаторыя іншыя.

Прыпыначны пункт на вул. Гарадзецкай у кірунку вул. Леанарда да Вінчы за скрыжаваннем з вул. Гінтаўта цяпер называецца «Бізнэс-цэнтр»; на вул. Герояў 120-й Дывізіі ў абодвух кірунках — «Дзіцячы сад»; на вул. Філімонава ў кірунку вул. Кедышкі за з'ездам з прасп. Незалежнасці — «Інстытут сучасных ведаў»; на вул. Старынаўскай у кірунку прасп. Незалежнасці за скрыжаваннем з вул. Нікіфарава — «Рынак «Уручча-3»; на вул. Славянскай каля чыгуначнай станцыі — «Чыгуначная станцыя «Азярышча». І гэтак далей.

Акрамя таго, перайменавана 15 прыпыначных пунктаў. Прыпынак «Камандна-інжынерны інстытут» зараз будзе насіць назву «Універсітэт грамадзянскай абароны», «Аўтавакзал «Усходні» — «Трасцянецкая». Прыпынкі «Магазін «Электроніка» на Лагойскім тракце ва ўсіх накірунках перайменаваны кожная ў «Паліграфічная»; пункт «Падлесная» на вул. Францыска Скарыны — у «Інстытут псіхалогіі БДПУ»; «Аўтатаксасэрвіс» — «Неўскі завулак»; «Цікоцкага» на вул. Карбышава — «Спартшкола»; «Салон пракату» на вул. Куйбышава — «Студэнцкая паліклініка». Усе новыя назвы маюць варыянты на рускай і беларускай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031