Знайсці
14.06.2018 / 11:3913РусŁacБел

БТ адхрысцілася ад Стэлы Чырковай: «Яна нядоўга працавала пазаштатнікам і па дамове»

Прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская даслала «Нашай Ніве» каментар наконт сітуацыі з наездам на грамадскіх актывістаў ля рэстарана «Паедзем, паядзім». 

Там, нагадаем, сямейная пара наехала на людзей, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана ля мемарыяла.

Чытайце: Скандал у Курапатах: колішняя тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

У жанчыне з гэтай пары неўзабаве прызналі Стэлу Чыркову — чалавека, які з'яўляўся ў эфіры БТ. 

Але, як сцвярджаюць на БТ, Чыркову нельга называць тэлевядучай кампаніі, бо яна там не працуе. 

«Стэла Чыркова, якую назвалі дзейнай вядучай «Беларусь-3», непрацяглы час была пазаштатным супрацоўнікам і працавала па дамове. У цяперашні час Чыркова не з'яўляецца нават пазаштатным супрацоўнікам, а праграма «Ди@блог о литературе» не выходзіць на каналах холдынга з сакавіка 2017 года. У праекта было некалькі вядучых, якія вялі праграму па-беларуску і па-руску», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031