Знайсці
06.04.2018 / 22:446РусŁacБел

Ва Украіне стварылі першы нацыянальны беспілотны аўтамабіль Lanos

Запарожская кампанія «Інфоком ЛТД» распрацавала першы ўкраінскі беспілотны легкавы аўтамабіль на базе ЗАЗ Lanos з комплексам аўтаномнага кіравання Pilotdrive уласнай распрацоўкі.

Як паведамляе партал AIN.UA са спасылкай на кіраўніка дэпартамента беспілотных тэхналогій кампаніі «Інфоком ЛТД» Сяргея Румянцава, у якасці базы для першага легкавога ўкраінскага беспілотніка быў абраны ЗАЗ Lanos з аўтаматычнай каробкай перадач, «бо гэта — нацыянальны аўтамабіль». Распрацоўка аўтамабіля вядзецца з 2015 года.

Сістэму беспілотнага кіравання Pilotdrive можна ўсталяваць на любы від транспарту: грузавы, легкавы або грамадскі.

Апаратную частку аўтапілота закупляюць за мяжой, але праграмная частка цалкам распрацаваная інжынерамі «Інфоком ЛТД». Сістэма арыентуецца ў прасторы з дапамогай камер, датчыкаў, радараў і цеплавізараў, што забяспечвае беспілотнае перамяшчэнне аўтамабіля нават у начны час сутак. Pilotdrive распазнае разметку дарогі, яе шырыню, нават умее перасоўвацца ва ўмовах бездарожжа.

Датчыкі беспілотніка маюць ахоп 360 градусаў, што выключае ўзнікненне сляпых зон. Сэнсарныя сістэмы распазнаюць дарожныя знакі, пешаходаў і жывёл. Як запэўніваюць ўкраінскія распрацоўшчыкі, беспілотны аўтамабіль мае імгненную рэакцыю на перашкоды, дзякуючы сістэме аналізу і прыняцця рашэнняў, якая спрацоўвае за долі секунды.

Так выглядае кантролер аўтапілота, які размяшчаецца ў багажніку Lanos.

Адзначаецца, што за рулём беспілотнага Lanos мае абавязкова знаходзіцца кіроўца, бо ўкраінскія правілы дарожнага руху не прадугледжваюць аўтаномнага перамяшчэння беспілотных транспартных сродкаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера