Знайсці
29.04.2024 / 13:041РусŁacБел

Жыхару Пастаўскага раёна далі 7 сутак за жарт пра міліцыянта

Данііл Мядзелец, жыхар аграгарадка Юнькі ў Пастаўскім раёне, пажартаваў у тыктоку пра інспектара па справах непаўналетніх і атрымаў сем сутак арышту. Рашэнне ў банку судовых рашэнняў заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

 Ілля Чарняўскі

Як вынікае з рашэння суда, Мядзелец выклаў у тыктоку жартаўлівы ролік з удзелам інспектара ІСН Пастаўскага РАУС. Канал «Віцебск, я гуляю» лічыць, што гаворка ідзе пра капітана міліцыі Іллю Чарняўскага. 

Што было ў роліку, невядома. Вясковец на судзе сцвярджаў, што сваім ролікам не збіраўся абражаць міліцыянера, а музыку ў роліку наклаў для жарту. 

Суддзя Наталля Максімовіч арыштавала Мядзельца на 7 сутак. Яго судзілі па артыкуле за абразу службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў (артыкул 24.4 КаАП) і прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты

Затрымалі некалькі студэнтаў БНТУ. Сілавікі кажуць, што іх завербавала СБУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
0
Ха-ха /адказаць/
29.04.2024
Ржачное фото.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031