Знайсці
28.04.2024 / 10:4510РусŁacБел

Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай

Па даных Reuters, прыватны самалёт з Маскам прызямліўся ў Пекіне 28 красавіка. Аб планах бізнэсмена наведаць Кітай публічна не абʼяўлялася. Візіт Маска супадае з аўтасалонам у Пекіне, які працягнецца да 4 мая, але ў Tesla няма стэнда на аўташоу.

Ілан Маск. Фота: AP Photo / Ebrahim Noroozi

Паводле крыніц Reuters, Маск мае намер сустрэцца з кітайскімі чыноўнікамі, каб абмеркаваць разгортванне праграмнага забеспячэння для цалкам аўтаномных аўтамабіляў (FSD) у Кітаі. Ён таксама хоча атрымаць дазвол на перадачу за мяжу даных, якія збіраюцца ў Кітаі. 

Па словах галіновых экспертаў, складаныя ўмовы дарожнага руху ў Кітаі з вялікай колькасцю пешаходаў і веласіпедыстаў забяспечваюць больш сцэнарыяў для навучання алгарытмаў аўтаномнага ваджэння больш хуткімі тэмпамі. 

FSD — самая сучасная версія праграмнага забеспячэння для аўтапілота ў машынах Tesla. Кампанія яшчэ не зрабіла яе даступнай у Кітаі, нягледзячы на ​​заклікі кліентаў. Раней Маск заявіў, што Tesla можа разгарнуць FSD у Кітаі «вельмі хутка». 

Tesla прадала ў Кітаі больш за 1,7 млн ​​аўтамабіляў з таго часу, як выйшла на рынак у гэтай краіне дзесяць гадоў таму. З 2021 года кампанія захоўвае ўсе даныя, сабраныя яе аўтамабілямі, у Шанхаі, як таго патрабуюць кітайскія органы, і не перадае іх у ЗША. У Шанхаі таксама размешчаны завод Tesla.

Чытайце таксама:

Ілан Маск анансаваў выхад рабатызаванага таксі Tesla

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Кампанія Ілана Маска паказала, як першы чалавек з ужыўленым чыпам Neuralink гуляе ў шахматы сілай думкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8
3
Максим Дизайнер/адказаць/
28.04.2024
Конечно-конечно. В стране с культом коптящих ведер таких мест нет. Как и в Китае нет бедолаг, которые будут судиться с Маском за миллионы баксов, если это чудо ведро на него наедет.
28.04.2024
Маскалізу, такія "фашысты", што амаль паўсюдна савеччына вылазіць.

Сорамна, што беларусы працягваюць выкарыстоўваць цэтлікі камуністычнай (савецкай) і затым расейскай прапаганды. Ну, але "можа так і трэба".
0
Тухлый маск/адказаць/
28.04.2024
Этот маск и к дъяволу приедет, если там будет для самого маска выгода.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031