Знайсці
05.04.2018 / 11:388РусŁacБел

Праз год Туркменістан выявіў недапрацоўкі ў пабудаваным Беларуссю буйным калійным камбінаце

Туркменістан рыхтуе спіс прэтэнзій беларускаму боку з прычыны будаўніцтва Гарлыкскага калійнага горна-абагачальнага камбіната. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

Падчас нядаўняй справаздачы Кабінета міністра Туркменістана высветлілася, што «беларускія спецыялісты, якія з'яўляюцца генеральнымі падрадчыкамі будаўніцтва дадзенага комплексу, не ў поўнай меры выканалі свае дагаворныя абавязацельствы». Таму прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў «даў канкрэтныя даручэнні віцэ-прэм'еру, міністру замежных спраў Р. Мярэдаву, старшыні Дзяржаўнай камісіі па правядзенні праверкі Гарлыкскага горнаруднага комплексу».

ГАК у мястэчку Гарлык быў урачыста адкрыты 31 сакавіка 2017 года прэзідэнтамі Туркменістана і Беларусі. Будаўніцтва комплексу з чэрвеня 2009 года ажыццяўляла кампанія «Белгархімпрам». Працэс ішоў няпроста. Некалькі гадоў таму ўлады Туркменістана нават абвінавацілі Беларусь у зрыве тэрмінаў будаўніцтва, Мінск папракнуў у зрыве тэрмінаў аплаты.

Меркавалася, што новае прадпрыемства коштам больш за 1 мільярд даляраў задаволіць не толькі патрэбы сельскай гаспадаркі Туркменістана, але і дазволіць экспартаваць запатрабаваную на сусветным рынку прадукцыю. Комплекс магутнасцю 1,4 мільёна тон калійных угнаенняў у год з'яўляецца найбуйнейшым у Цэнтральнай Азіі.

Варта сказаць, што ўлады Беларусі думалі пабудаваць і другі горнаабагачальны камбінат у туркменскай пустыні коштам у 1,4 млрд даляраў. Апошні тэрмін падачы тэндарных прапаноў быў 26 чэрвеня 2017 года. «Мы не накіроўвалі заяўку», — сказаў 7 верасня мінулага года Іван Галаваты, гендырэктар «Беларуськалія», якому належыць кантрольны пакет акцый «Белгархімпрамам». Ён удакладніў, што кампанію не задаволілі ўмовы, якія прапанавалі ўлады Туркменістана.

Паводле Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера