Знайсці
11.01.2018 / 00:165РусŁacБел

ІКЕА прапануе цяжарным памачыцца на каталог, каб атрымаць зніжку

Шведская фірма ІКЕА прапануе новую форму атрымання зніжкі на некаторыя катэгорыі тавараў. Цяжарным жанчынам прапануецца праліць некалькі кропляў мачы на старонку з дзіцячым ложкам, каб убачыць там новую, значна зніжаную цану, паведамляе thecut.com.

Надпіс уверсе старонкі: «Памачыўшыся на гэтую рэкламу, вы можаце змяніць сваё жыццё».

Зніжка праявіцца толькі ў тым выпадку, калі жанчына сапраўды цяжарная. Пасля крама прапануе аддаць касіру гэты каталог падчас аплаты, каб атрымаць ложачак са зніжкаю.

Аўтарам новай рэкламнай канцэпцыі для ІКЕА з'яўляецца рэкламнае агенцтва Åkestam Holst. Водгукаў ад адрасатак рэкламы пакуль няма.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера