Знайсці
03.01.2018 / 18:388РусŁacБел

Мост цераз Сож на трасе М8 прызнаны аварыйным

Мост цераз Сож на трасе М8 прызнаны аварыйным, паведамляе тэлеканал АНТ. Зараз у мэтах бяспекі па ім абмежаваны рух грузавога транспарту.

Мост звязвае аб'язную дарогу, якая вядзе ў абласны цэнтр, — гэта ўчастак рэспубліканскай трасы M8 (мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны). Як паказала экспертыза, з-за карозіі ў адным з блокаў моста сапсавалася арматура. Велікагрузы цяпер накіроўваюць праз горад: аб'язны шлях займае каля 8 км. Рух для легкавых машын пакуль адкрыты.

Паводле словаў начальніка ўпраўлення эксплуатацыі аўтамабільных дарог прадпрыемства «Гомельаўтадар» Сяргея Мазгова, на падыходах да моста былі ўсталяваныя адпаведныя дарожныя знакі, а таксама схемы, якія інфармуюць кіроўцаў, у якіх поўная маса транспартнага сродку перавышае 5 т, пра неабходнасць рухацца ў абыход дадзенага аўтадарожнага моста. «Від рамонту і яго тэрміны будуць вызначаны Міністэрствам транспарту Беларусі ў найбліжэйшы час», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031