Знайсці
14.05.2024 / 21:202РусŁacБел

Стала вядома, за што арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі

Юрый Кузняцоў узяў адкат домам.

Учора стала вядома пра затрыманне начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны РФ Юрыя Кузняцова. Выданне «Камерсант» расказала, у чым яго вінавацяць.

Кузняцова вінавацяць у атрыманні ў 2021-2023 гадах хабару на суму большую за $330 тысяч ад прадпрымальніка з Краснадара за дапамогу ў заключэнні дзяржаўных кантрактаў на аказанне гасцінічных паслуг. Па версіі следства, гэты бізнэсмен купіў і аформіў на жонку вайскоўца зямлю ў Краснадары і пабудаваў на ёй дом плошчай звыш 1 тысячы квадратных метраў.

Справай Кузняцова займаецца тое ж падраздзяленне Следчага камітэта Расіі, якое расследуе справу намесніка міністра Цімура Іванова. Паведамляецца, што іх справы не звязаныя, але ў СКР фарміруюць спецыяльную брыгаду па расследаванні карупцыі сярод высокапастаўленых вайскоўцаў.

Па звестках «Камерсанта», галоўны вайсковы кадравік Расіі сваю віну ў карупцыі не прызнаў. Следства і ФСБ тым часам правяраюць яго на датычнасць да здзяйснення іншых злачынстваў карупцыйнай скіраванасці і рыхтуюцца да новых расследаванняў супраць буйных вайсковых службоўцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
42
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
1
0
Тутэйшы /адказаць/
14.05.2024
Вось бы на 290 гадоў пазней, было б цікава, а так за апошнія 107 год нічога не мяняецца у краіне звыш нацыі.
0
Каджубетаўскіх зачышчаюць/адказаць/
15.05.2024
Каджубет не ратаваў пуціна ад марша прыгожына на мацкву. Цяпер пуцін яму помсціць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930