Знайсці
15.05.2024 / 11:572РусŁacБел

Адзінокую маці судзяць у Мінску па трох пратэсных артыкулах

Мінскі гарадскі суд 15 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы Кацярыны Шаблінскай-Івановай.

Яе судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч.1 арт. 130 («распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»),
  • ч. 3 арт. 361 («заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»),
  • ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Менавіта яна вынесла прысуд Алесю Пушкіну, які памёр за кратамі. Агулам Шылько засудзіла беларусаў больш чым на 75 год зняволення. Праз ейныя рукі таксама прайшлі Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Наста Лойка, Іван Мураўёў ды іншыя.

Кацярына Шаблінская-Іванова — мінчанка, ёй 33 гады. Пасля школы скончыла Мінскі дзяржаўны каледж кулінарыі. Да затрымання адна выхоўвала 6-гадовага сына.

Меркавана, Кацярына была затрыманая напачатку верасня 2023 года: менавіта ў гэты час жанчына перастала карыстацца сацыяльнымі сеткамі.

Падтрымайце Кацярыну: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016. Кацярына Сяргееўна Шаблінская-Іванова.

Чытайце таксама:

Больш за пяць месяцаў няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк

Кацярына Андрэева за кратамі перанесла пнеўманію

Асуджаная за «абразу» Карпянкова пенсіянерка Ірына Алябовіч зламала ў калоніі шыйку сцягна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
10
3
Вася/адказаць/
15.05.2024
Сегодня садят. Завтра будут верещать о перегибах на местах но будет поздно. Имитируются бурная деятельность, но выхлопа немного. Китайцы на пороге стоят, индусы и таджики всё чаще встречаются в городе.
0
Ясььь/адказаць/
15.05.2024
Вася, Такі так, хацелася б забачыць твары тых, хто выносіць сёння такія прысуды а пасля, калі гэты беспрыдзел скончыцца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930