Знайсці
21.11.2017 / 13:273РусŁacБел

Google абяцае знізіць колькасць расійскай прапаганды ў навінах

Эрык Шмідт, выканаўчы дырэктар холдынгу Alphabet, у склад якой уваходзіць Google, распавёў, што кампанія шукае спосаб знізіць у Google News распаўсюд інфармацыі з сайтаў з «расійскай прапагандай». Пра гэта піша Motherboard.

Eric Schmidt

Шмідт растлумачыў, што гаворка ідзе пра навінавыя парталы RT (Russia Today) і Sputnik, пры гэтым ён адзначыў, што Google не збіраецца блакаваць гэтыя рэсурсы.

Таксама кіраўнік Alphabet адзначыў, што пры гэтым Google выступае супраць цэнзуры.

Google News — сэрвіс, які займаецца зборам навінаў з прасторы інтэрнэта на тыя тэмы, якія цікавыя канкрэтнаму карыстальніку. Сэрвіс даступны ў якасці мабільных дадаткаў, а таксама праз адпаведны вэб-сайт.

Нагадаем, нядаўна тэлеканал RT быў зарэгістраваны ў ЗША ў якасці замежнага агента. Амерыканскія спецслужбы лічаць, што расейскія ўлады выкарыстоўвалі RT для ўмяшання ў ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031