Знайсці
02.10.2017 / 10:2717РусŁacБел

Міністэрства абароны ў лічбах патлумачыла, чаму яны не прайгралі інфармацыйную вайну на «Захадзе-2017»

Міністэрская «Беларуская ваенная газета» апублікавала тэкст-рэакцыю на заявы пра інфармацыйны правал ідэолагаў Мінабароны падчас правядзення «Захаду-2017».

Нагадаем, што вучэнні (напярэдадні іх, у час і пасля) суправаджаліся інфармацыйнымі ўкідамі суседніх краін, а таксама непрыхаванымі правакацыямі, кшталту заяваў Расіі пра перамяшчэнне танкавай дывізіі ў Беларусь, а таксама выкраданне ўкраінскага інтэрнэт-байца Паўла Грыба і гастроляў па Беларусі прапуцінскіх фрыкаў з «НОДа».

У сувязі з млявай рэакцыяй на фэйкі, нязладжанай працай з журналістамі і абмежаваным доступам на палігоны, некаторыя эксперты ацанілі ўзровень работы прэс-службы Мінабароны (якая складаецца пераважна з пенсіянераў) як незадавальняючы.

Што на гэта адказала прэс-служба Мінабароны праз публікацыю ў афіцыйнай газеце?

Вось што яны пішуць:

«Калі ставіць пытанне пра тое, хто выйграў інфармацыйную вайну, а хто прайграў, то відавочна: кто схлусіў — той і прайграў! То бок АНІВОДНЫ З ПРАГНОЗАЎ НЕСЯБРОЎСКІХ ДА БЕЛАРУСІ І РАСІІ СМІ І АДКАЗНЫХ АСОБАЎ НЕ СПРАЎДЗІЎСЯ [вылучана ў арыгінале — НН). Не, мы не скажам, што ўсе гэтыя газеты, сайты, палітыкі і журналісты хлусілі сваёй аўдыторыі, а выкажамся ў духу часу — ГЭТУЮ БІТВУ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ВАЙНЫ ЯНЫ ПРАЙГРАЛІ. Прадулі. Праспалі. Прапусцілі. Пра…. (далей, чытач, прыдумайце самі), — гаворыцца ў публікацыі «Ваеннай газеты».

У сведчанне перамогі прыводзяцца лічбы.

«З іншага боку, усе звёны ваеннай інфармацыйнай медыямашыны адпрацавалі выдатна — вось вам факты. Толькі на рэспубліканскіх тэлеканалах выйшла ў эфір 393 сюжэты агульнай працягласцю 19 гадзін 34 хвіліны. Друкаваныя СМІ апублікавалі 182 матэрыялы, у інтэрнэце такіх больш як 500!» — дэкларуюць яны.

Каму ж мы прайгралі інфармацыйную вайну? — рытарычна пытаюцца аўтары публікацыі. Яны «не бачаць імавернага праціўніка».

Чытайце таксама: «Нам трэба Інфавойскі». «Трэба мяняць інфармацыйную сістэму». Што кажуць эксперты па выніках «Захаду-2017»

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930