Знайсці
22.09.2017 / 14:2224РусŁacБел

У Маскве ўрачыста адкрылі бюсты Сталіна, Андропава і Гарбачова

rbc.ru

Колькасць бюстаў на «Алеі кіраўнікоў» у Петраверыгскім завулку ў цэнтры Масквы павялічылася да сарака.

Раней галерэя скульптурных партрэтаў людзей, «у той ці іншы перыяд ажыццяўлялі вярхоўнае кіраўніцтва расійскай краінай», завяршалася Аляксандрам Керанскім, які кіраваў Расіяй на чале Часовага ўрада ў 1917 годзе. Цяпер да Рурыка і кампаніі дадаліся Уладзімір Ленін, Іосіф Сталін, Мікіта Хрушчоў, Леанід Брэжнеў, Юрый Андропаў, Канстанцін Чарненка і Міхаіл Гарбачоў.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцці новых бюстаў прынялі ўдзел аўтар скульптур Зураб Цэрэтэлі і кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па культуры і рэжысёр Станіслаў Гаварухін, а таксама намеснік міністра культуры Аляксандр Жураўскі.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера