Знайсці
20.09.2017 / 12:082РусŁacБел

Арганізатары канцэрту «Дзецюкоў» прайгралі суд супраць цэнзуры

Апеляцыйны суд пацвердзіў ранейшае рашэнне Эканамічнага суда Мінска зноў адмовіў заснавальніку парталу Tuzin FM Сяргею Будкіну ў задавальненні пазову да Мінгарвыканкама, які забараніў канцэрт гродзенскага гурта «Дзецюкі».

Будкін назваў рашэнне гарадскіх уладаў палітычным і сказаў, што «суд відавочна стаў на гэты бок».

Ці будзе абскарджвацца вырак далей, арганізатар канцэрта «Дзецюкоў» яшчэ не ведае.

На яго думку, паколькі «Дзецюкі» ў сваёй творчасці ставяць знак роўнасці паміж нацызмам і камунізмам, Мінгарвыканкам, забараніўшы іхны канцэрт, прыняў палітычнае рашэнне.

«Мы чарговым разам паднялі пытанне пра палітычную цэнзуру ў мастацтве ў Беларусі, і гэты суд пацвердзіў наяўнасць такой цэнзуры. Магчыма, застаецца праінфармаваць пра гэта ААН», — падсумаваў Сяргей Будкін.

Раней Сяргей Будкін абвясціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасці, заклікаў падтрымаць праект «TuzinFM vs. ідэолагі» на Talaka.by, каб стварыць прэцэдэнт супрацьстаяньня цэнзуры.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера