Знайсці
05.09.2017 / 06:2520РусŁacБел

У мінскім аэрапорце затрымалі чачэнку, якая спрабавала збегчы з Расіі ў Нарвегію

Ураджэнку чачэнскага горада Аргун Луізу Дудуркаеву, якая атрымала дакументы бежанца і шэнгенскую візу ад Нарвегіі, затрымалі ў аэрапорце Мінска пры спробе вылецець у Хельсінкі, паведамляе «Новая газета».

Дзяўчыну затрымалі 4 верасня супрацоўнікі міліцыі, а таксама людзі ў цывільным, што не прадставіліся. Яны адмовіліся размаўляць з юрыстам, які суправаджаў Дудуркаеву, нягледзячы на тое, што ў яго была даверанасць на прадстаўленне яе інтарэсаў у дзяржорганах.

Па інфармацыі выдання, з дзяўчынай правялі «гадзінную гутарку пад ціскам», пасля чаго перадалі мужчыну, які прадставіўся адвакату яе бацькам. Ён павёз яе ў невядомым напрамку, праязное пасведчанне, якое Дудуркаевай выдала Нарвегія, засталося ў дзяўчыны.

Новая газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера