Знайсці
02.09.2017 / 16:402РусŁacБел

Міграцыйная служба Украіны адпусціла брата Саакашвілі

Брат экс-прэзідэнта Грузіі Давід Саакашвілі пакінуў Пячэрскі райаддзел Дзяржаўнай міграцыйнай службы ў Кіеве, куды яго раней даставіла паліцыя. Пра гэта паведаміў паплечнік спадара Саакашвілі Давід Сакварэлідзэ.

«Ён паехаў дадому, паколькі няма акта, які фіксуе яго затрыманне. І будзе працягваць жыць і працаваць у Украіне», - сказаў спадар Сакварэлідзэ журналістам.

На пытанне, ці былі ў Давіда Саакашвілі законныя падставы знаходзіцца ва Украіне, спадар Сакварэлідзэ адказаў: «Так. Тры гады чалавек спакойна пражываў на тэрыторыі Украіны».

Раней у МУС Украіны паведамілі, што супрацоўнікі Нацпаліцыі Кіева даставілі Давіда Саакашвілі ў дзяржаўную міграцыйную службу, паколькі яго від на жыхарства быў ануляваны.

Міхаіл Саакашвілі назваў працэдуру затрымання свайго брата і дастаўку яго ў міграцыйную службу «цалкам незаконнымі».

Паводле слоў прадстаўніка МУС, від на жыхарства Давіда Саакашвілі ў Украіне анулявалі яшчэ ў сакавіку на падставе таго, што раней яго пазбавілі дазволу на працу ва Украіне.

Зараз вырашаецца пытанне аб «вяртанні замежнага грамадзяніна ў любую краіну, у якую ён захоча», удакладніў ён.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера