Знайсці
14.08.2017 / 13:5122РусŁacБел

Рэдкі для Беларусі багамол прыляцеў на балкон шматпавярховіка ў Мінску ФОТА

Багамолы, якія аддаюць перавагу больш цёплым краям, усё часцей трапляюцца на вочы беларусаў. Чытач «Нашае Нівы» падзяліўся фотаздымкам багамола, які прыляцеў да яго на балкон на восьмым паверсе.

Летась «НН» пісала пра вялікіх павукоў, якіх можна сустрэць у лясах Беларусі. Згадваліся і багамолы. Многія мяркуюць, што з'яўленне новых, не характэрных для нашае краіны, відаў звязанае з пацяпленнем клімату. Маўляў, кавуны з дынямі растуць, вось і багамолы з'явіліся.

Між тым, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Алег Барадзін у інтэрв'ю greenbelarus.info падзяліўся думкай, што змяненні клімату адбываюцца, але адназначна казаць пра нейкае пацяпленне нельга.

«Мы зараз знаходзімся на тым этапе, калі назіраецца пашырэнне межаў сучаснага арэала пасялення багамолаў і тарантулаў. У прыватнасці, першая рэгістрацыя багамола ў Беларусі была зробленая ў 1910-х гадах у раёне Гомеля. Тое, што цяпер гэтыя казуркі сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі краіны, — выдатна, бо шкоды асаблівае ад іх няма. Наадварот, гэта прадстаўнікі карыснае фаўны.

Першая знаходка багамола ў наш час у натуральных біятопах зафіксаваная ў 2008 годзе ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Яго распаўсюджанне цяпер — гэта індыкатар нейкіх зменаў».

Багамол звычайны. Фота: mirchudes.net.

«На мой погляд, паняцце «пацяпленне клімату» ў прынцыпе патрабуе вельмі сур'ёзных дыскусій. Лепш выкарыстоўваць тэрмін не «пацяпленне», а «змена клімату». А якія гэта змены — чарговае пытанне для чарговага абмеркавання», — мяркуе сп. Алег.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031