Знайсці
07.08.2017 / 15:1920РусŁacБел

Раман Абрамовіч развёўся з Дар'яй Жукавай

Reuters

Мільярдэр Раман Абрамовіч і Дар'я Жукава вырашылі разысціся. Як паведамляе Page Six (дадатак газеты New York Post), муж і жонка выпусцілі адпаведную сумесную заяву.

Пара, у якой двое агульных дзяцей, абвясціла пра разрыў у панядзелак. Абрамовіч і Жукава сцвярджаюць, што разрыў быў мірным.

«Праз 10 гадоў сумеснага жыцця мы абодва прынялі цяжкае рашэнне (…), аднак мы застаемся блізкімі сябрамі, бацькамі і партнёрамі ў праектах, якія разам развівалі», — адзначылі яны.

Для 50-гадовага Абрамовіча шлюб з 36-гадовай Жукавай трэці па ліку. Усяго ў яго сямёра дзяцей, пяцёра з іх — ад другой жонкі.

Абрамовіч — уладальнік футбольнага клуба «Чэлсі». Яго багацце ацэньваецца ў 9,1 мільярда даляраў.

Як мяркуецца, яны пазнаёміліся ў 2005 годзе і аформілі адносіны праз некалькі гадоў. Іх сына клічуць Аарон, а дачка — Лея. Апошнія гады сям'я жыла ў Вялікабрытаніі.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031