Знайсці
10.06.2017 / 16:1794РусŁacБел

Казакі, абаранкі і матрошкі: дзень Расіі ў цэнтры Мінска 

Па ініцыятыве сталічных уладаў усё лета ў Мінску будуць праходзіць дні нацыянальных культур. 10 чэрвеня ля мінскай Ратушы святкаваўся Дзень Расіі. Жыхароў і гасцей сталіцы на плошчы Свабоды забаўлялі вакальныя і танцавальныя калектывы з шматлікіх рэгіёнаў Расіі. Кожны ахвотны мог пачаставацца абаранкам, кашай і набыць традыцыйныя рускія сувеніры — ад гжэлі і матрошак да паўлаўскіх хустак.

Паміж гандлёвымі шэрагамі хадзілі скамарохі і раздавалі абаранкі. Часам у натоўпе з'яўляліся людзі ў камуфляжы са стужкамі колераў расійскага сцягу. На прыступках ля сцэны за натоўпам назірала некалькі казакоў. 

Ад колераў і разнастайнасцяў строяў удзельнікаў магло застракацець уваччу, але гэта была і адна з мэтаў дня Расіі ў Мінску — паказаць шматнацыянальны склад краіны. Сярод актыўнасцяў для гледачоў былі традыцыйныя рускія народныя забавы: гіравы спорт, перацягванне канатаў ды кулачныя баі.

Тыдзень таму ля Ратушы прайшоў Дзень Швецыі, а расклад да канца лета наступны:

17 чэрвеня — Дзень культуры Казахстана

24 чэрвеня — Дзень культуры Літвы.

29 ліпеня — Дзень культуры Фінляндыі.

5 жніўня — Дзень культуры Карэі.

12 жніўня — Дзень культуры Азербайджана

19 жніўня — Дзень культуры Украіны.

26 жніўня — Дзень культуры Арменіі.

27 жніўня — Дзень культуры Індыі.

2 верасня — Дзень культуры Грузіі.

16 верасня — Дзень культуры Польшчы.

17 верасня — Дзень яўрэйскай культуры.

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031