Знайсці
02.05.2017 / 09:3919РусŁacБел

Барацьбу за дом прадзеда ў Давыд-Гарадку мінчанка прайграла. Аб'ект знеслі

Дом знеслі, а на яго месцы ўжо робяць аўтамабільную стаянку.

Як паведамілі Медыя-Палессю ў Давыд-Гарадоцкім гарсавеце, будаўніцтва стаянкі пад транспарт для сярэдняй школы і дзіцячага сада з рамонтам вуліцы і рэканструкцыяй брацкай магілы, размешчанай праз дарогу ад новай стаянкі, запланаваны ў рамках падрыхтоўкі да абласнога свята работнікаў вёскі.

Барацьбу за двухпавярховы дом з 2016 года вяла Надзея Туроўская. Яна — праўнучка Сямёна Кулагі, які пабудаваў гэты дом для сваёй сям'і ў 1936 годзе. У 1939 годзе з прыходам савецкай улады двухпавярховы дом забралі, сям'і дазволілі жыць у двух яго пакоях у якасці кватарантаў. Пасля вайны дом быў адміністрацыйным будынкам. У апошнія гады яго выкарыстоўвалі ў якасці гасцініцы, дзе было каля дзесяці нумароў. Дом знаходзіўся на балансе Столінскага ЖКГ.

Калі мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб зносе дома, Надзея Туроўская прапанавала выкупіць дом або здаць ёй яго ў арэнду. Куды толькі не звярталася жанчына, каб дом не зносілі. Яна напісала лісты са зваротамі ў розныя інстанцыі, а калi 11 жніўня ўбачыла, што працоўныя пачалі здымаць з дома вагонку, то распавяла пра гэта ў СМІ. Аднак усе намаганні Надзеі Тураўскай апынуліся дарэмныя. Дом знеслі.

Медыя-Палессе

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031