Знайсці
18.04.2017 / 11:1143РусŁacБел

Гайдукевіч-малодшы: «Трэба ўключыць у камісію па ўвекавечванні Курапат Пазняка»

Алег Гайдукевіч — былы начальнік Фрунзенскага РУУС Мінска, а цяпер намеснік кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі —выказаўся наконт сітуацыі з помнікам у Курапатах. 

Нагадаем, што ў месцы масавых растрэлаў плануецца ўстанавіць мемарыял, але пакуль няма згоды, хто ўзначаліць камісію па зацвярджэнні помніка — Адміністрацыя прэзідэнта прапанавала гэтую ролю нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч, але тая адмовіла

«Людзі сядзяць у турмах, столькі арыштаў было на Дні Волі, такая нянавісць, з такой нянавісцю білі людзей. Таму неяк дзіўна было б мне ўдзельнічаць ва ўсім гэтым», — сказала Алексіевіч і дадала, што ўзначальваць такую камісію мог бы толькі Зянон Пазняк. 

І вось, Гайдукевіч таксама выказаўся ў падтрымку пазіцыі Алексіевіч. 

«Падтрымліваю прапанову Святланы Алексіевіч уключыць у камісію па ўвекавечванню Курапат Зянона Пазняка! Трэба прызнаць, Зянон Пазняк зрабіў шмат для таго, каб беларусы даведаліся пра Курапаты! Уключэнне Пазняка ў дзяржаўную камісію стала б рэальным пацверджаннем таму, што ў Беларусі могуць чуць адзін аднаго людзі самых розных палітычных поглядаў», — напісаў ён у сваім фэйсбуку. 

У каментарах адзначыўся Пётра Пятроўскі, часты госць палітычных ток-шоу на БТ і АНТ. «Цікавы эксперымент. Як Зянон Пазняк будзе ўвекавечваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якія збольшага і былі камуністамі. Увекавечыць рэпрэсаваных камуністаў антыкамуністу будзе не так проста», — адрэагаваў ён.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031