Знайсці
10.04.2017 / 13:133РусŁacБел

Гендырэктар МТЗ: у сакавіку на прадпрыемстве ў сярэднім атрымлівалі 950 рублёў

Сярэдні сакавіцкі заробак на МТЗ склаў 950 рублёў, распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» гендырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка. Пры гэтым апошнія два месяцы, паводле яго слоў, з прадпрыемства ніхто не звальняўся.

— У 2016 годзе мы не проста пратрымаліся, але і змаглі палепшыць становішча. Будзем імкнуцца да павелічэння заробку, бо паказчыкі завода дазваляюць ісці наперад, — удакладніў Фёдар Дамаценка. Нагадаем, у прамысловасці сярэдняя зарплата ў лютым склала 774,6 рубля (за сакавік дадзеныя яшчэ не апублікаваныя).

Гендырэктар прадпрыемства таксама закрануў тэму звальненняў.

— Дэ-факта можна канстатаваць: ужо два месяцы ў нас ніхто не звальняўся. Павышаем прадукцыйнасць працы. У тым ліку за кошт сумяшчэння спецыяльнасцяў, што, дарэчы, не забаронена заканадаўствам. Згодна з нашым унутраным дакументах, калі чалавек звольніўся або пайшоў на пенсію, іншаму работніку не забаронена праявіць ініцыятыву і выконваць працоўныя абавязкі таго, хто сышоў. Пры гэтым прыбаўка да зарплаты можа даходзіць да 50%. Самае цікавае, людзі нас у гэтым падтрымліваюць, - адзначыў Фёдар Дамаценка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031