Знайсці
06.05.2024 / 11:56РусŁacБел

У Слаўгарадскім раёне мужчына атрымаў апёкі 50% цела

Пажар адбыўся раніцай 5 мая ў вёсцы Рабавічы, паведамляе МНС.

Мясцовыя жыхары паведамілі ратавальнікам, што гарыць хлеў. Да прыезду работнікаў МНС гаспадарчая пабудова гарэла адкрытым полымем. Гаспадыня знаходзілася на вуліцы, яна паведаміла, што ўнутры хлява нікога не было.

Пасля таго, як агонь патушылі, па дапамогу да работнікаў хуткай звярнуўся сужыцель гаспадыні, 66-гадовы мужчына. Яго шпіталізавалі з апёкамі 50% цела.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сужыцелем жанчыны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера