Знайсці
04.04.2017 / 14:334РусŁacБел

Партыя БНФ прапануе Палаце прадстаўнікоў стварыць камісію ў справе гвалту 25 сакавіка

Партыя БНФ прапанавала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ініцыяваць стварэнне парламенцкай камісіі, каб высветліць абставіны сакавіцкіх падзеяў.

4 красавіка старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і ягоныя намеснікі Рыгор Кастусёў, Вольга Лагвіновіч і Алесь Стральцоў перадалі імянныя звароты ў Палату прадстаўнікоў — іх атрымае кожны са 110 дэпутатаў.

У дакуменце адзначаецца, што сябры партыі, як і многія грамадзяне Беларусі, абураныя аднаўленнем практыкі масавых затрыманняў, збівання і арыштаў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Звяртаецца ўвага і на абуральныя факты рэпрэсіяў супраць беларускіх і замежных журналістаў.

Прадстаўнікі БНФ прапануюць дэпутатам стварыць парламенцкую камісію, каб высветліць акалічнасці так званай «справы баевікоў», а таксама масавых затрыманняў і гвалту над удзельнікамі мірных акцыяў 15 і 25 сакавіка ў сталіцы, а таксама «маршаў недармаедаў» у розных гарадах гэтай вясной.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера