Знайсці
03.04.2017 / 13:5012РусŁacБел

Як заробкі беларусаў адрозніваюцца ад зарплат суседзяў

Сярэдні заробак беларусаў у лютым упаў да 716,5 рубля. Пры гэтым заробкамі вышэй за 400 даляраў маглі пахваліцца толькі жыхары трох раёнаў — Салігорскага, Мінскага і Дзяржынскага, а таксама Мінска, Жодзіна і Наваполацка. Finance.tut.by паглядзеў, як заробкі беларусаў выглядаюць на фоне заробкаў суседзяў.

Фота Ірыны Арахоўскай

У Расіі ў лютым у сярэднім атрымлівалі 1,2 тысячы рублёў (сумы пераведзеныя ў беларускія рублі па курсе Нацбанка на 3 красавіка гэтага года). За год палучкі расейцаў выраслі на 6%.

Сярэднія лютаўскія зарплаты ўкраінцаў склалі 430 рублёў. Больш за ўсё атрымліваюць жыхары Кіева (681 рубель), а менш за ўсё - Тэрнопальскай вобласці (332 рубля). Лідзіруюць па ўзроўні заробкаў працаўнікі авіяцыйнай галіны - 1819 рублёў. Менш за ўсё атрымліваюць работнікі пошты і кур'еры - 233 рубля.

У Казахстане - нашага «суседа» па Мытным саюзе - у лютым атрымлівалі ў сярэднім 820 рублёў.

У Польшчы сярэднія лютаўскія заробкі былі на ўзроўні 2038рублёў.

У Латвіі сярэдняя месячная зарплата-брута (гэта значыць да выліку падаткаў) складае каля 1720 рублёў, у Эстоніі - 2290 рублёў. Літоўцы атрымліваюць каля 1650 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера